Луганскія сепаратысты расстралялі чатырох чалавек

Паводле папярэдняй інфармацыі, аўтамабіль “Шэўрале” рухаўся ў бок Луганску. На блок-посце яго спрабавалі спыніць узброеныя людзі. Кіроўца не спыніўся і яго сталі пераследваць на машыне. Калі аўтамабіль дагналі, кіроўца і пасажыр былі абстраляныя.


Кіроўца загінуў на месцы, а пасажыра з цяжкімі раненнямі даставілі ў лякарню. Таксама пацярпелі два пешаходы — 47-гадовая жанчына і 27-гадовая дзяўчына, інфармуе “Сегодня”.

Фота: AFP

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі