Ліў Тайлер здымецца ў трылеры

Ліў Тайлер, вядомая гледачам па фільме "Армагедон" і трылогіі "Ўладар пярсцёнкаў", далучылася да акцёрскай трупы трылера "The Ledge", які збіраецца здымаць рэжысёр Мэцью Чэпмен (Matthew Chapman).  Сюжэт карціны будзе будавацца вакол чалавека, які ўзлез на карніз хмарачоса і пагражае саскочыць уніз роўна апоўдні. У фільме таксама будуць здымацца акцёры Патрык Уілсан, Тэрэнс Говард і Чарлі Ханэм. Здымкі стартуюць у сярэдзіне сакавіка ў горадзе Бэйтан-Руж.

Нагадаем, што апошняй працай Ліў Тайлер у кіно была роля Бэці Рос у фільме "Неверагодны Халк". Карціна, якую зняў Луі Летэр'е, была выдадзеная ў 2008 годзе.

Фота: nachtkabarett.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі