Літва выбірае прэзідэнта

На пасаду кіраўніка краіны прэтэндуюць сем кандыдатаў. Гэта сацыял-дэмакрат Зігмантас Бальчыціс, дзеючы прэзідэнт Даля Грыбаўскайтэ, прадстаўнік Партыі працы Артурас Паўлаўскас, дэпутат Нагліс Пуцейкіс, прадстаўнік Літоўскага саюза сялян і зялёных, мэр Ігналіны Броніс Ропе, лідар Выбарчай акцыі палякаў, еўрапарламентарый Вальдэмар Тамашэўскі, мэр Вільні Артурас Зуокас.



У галасаванні могуць прыняць удзел крыху больш за 2,5 мільёна чалавек. У спісы дыпрадстаўніцтваў унесена каля 10 тысяч выбаршчыкаў. Датэрміновае галасаванне ў Літве адбываецца з серады, інфармуе interfax.by


Згодна з праведзенымі апытаннямі, болей за ўсіх шансаў у цяперашняга прэзідэнта Далі Грыбаўскайтэ, якая балатуецца на другі тэрмін. Аднак нізкая яўка можа перашкодзіць ёй пераабрацца ў першым туры.