Літва плануе ўвесці падвойнае грамадзянства
Літва плануе ўвесці падвойнае грамадзянства і не выключае рэфэрэндума па гэтым пытаньні. “Падвойнае грамадзянства не прадугледжанае нашай Канстытуцыяй, трэба яе змяніць, і магчыма шляхам рэфэрэндуму,” – заявіў прэм’ер-міністр краіны Гедымінас Кіркіляс. І прэм’ер, і прэзыдэнт Літвы Валдас Адамкус усведамляюць, што насельніцтва краіны налічвае каля 3,5 міліёнаў грамадзянаў, а хваля эміграцыі расце, і таму лічаць увядзенне падвойнага грамадзянства адным з найбольш актуальных пытанняў дзяржавы. Літва ўжо мела закон пра падвойнае грамадзянства, але Канстытуцыйны Суд прызнаў яго няслушным.
Паводле таго закону, грамадзянін Літвы літоўскай нацыянальнасьці, атрымліваючы іншае грамадзянства, мог захаваць сваё першае, але грамадзянін Літвы іншага паходжаньня (напрыклад, беларус, расеец ці паляк) пры атрыманьні другога грамадзянства губляў літоўскае.