Літоўскія палітвязні спрабуюць “выбіць” з Расіі 23 млрд еўра

Былыя літоўскія палітвязні збіраюцца прымусіць Расію заплаціць за іх пакуты.  Тыя, хто калісьці пабываў у бальшавіцкіх канцлагерах і ў высылцы, звярнуліся да ўраду Літвы і запатрабавалі, каб ён больш рашуча дамагаўся ад Масквы кампенсацыі і пенсіі за дзесяткі гадоў прымусовай працы ў савецкія гады.

Адпаведная рэзалюцыя была прынятая на штогадовым з’ездзе былых палітвязняў, які ўчора прайшоў у мястэчку Арыагале на захадзе краіны. У ім узялі ўдзел некалькі тысяч чалавек.

Таксама былыя палітвязні запатрабавалі ад урада Літвы пачаць перамовы і з Казахстанам, куды ў сталінскія часы былі вывезеныя тысячы літоўцаў.

Нагадаем, раней літоўская ўрадавая камісія падлічыла, што Літва павінна дамагчыся, каб Расія, як пераемніца правоў і абавязацельстваў СССР, у якасці кампенсацыі стратаў выплаціла 80 мільярдаў літаў (каля 23 мільярдаў еўра).

Інтэрфакс 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі