Літоўская паліцыя затрымала мігрантаў, якія ўцяклі з лагера

Напярэдадні з лагера на палігоне Руднінкай збеглі 20 чалавек ​ / ltr.lt
Напярэдадні з лагера на палігоне Руднінкай збеглі 20 чалавек ​ / ltr.lt

Літоўская паліцыя затрымала мігрантаў, якія ўцяклі з лагера,  паведаміў загадчык аддзела стратэгічнай камунікацыі МУС Міндаўгас Баярунас у эфіры нацыянальнага радыё.

Напярэдадні падчас беспарадкаў у лагеры, размешчаным на палігоне каля вёскі Руднінкай, мігранты зламалі плот і 20 чалавек самавольна сышлі з тэрыторыі.

"20 чалавек самавольна пакінулі тэрыторыю. Пасля правядзення аператыўных дзеянняў яны былі затрыманыя і вернутыя на месца", — распавёў Баярунас.

Цяпер сітуацыя ў лагеры стабілізавалася, кажа міністр унутраных спраў Агне Білатайтэ. Хоць хваляванні ў лагеры працягваюцца. Людзі незадаволеныя ўмовамі ўтрымання.

"Яны не пяцізоркавыя, яны простыя, і з-за гэтага ўзнікае незадаволенасць", — патлумачыла кіраўнік МУС Літвы. У лагеры знаходзіцца каля 400 чалавек-выхадцаў з краін Азіі і Афрыкі. Усе яны трапілі ў Літву з тэрыторыі Беларусі.

Каля тыдня таму тут ужо ўспыхвалі беспарадкі. Тады, каб навесці парадак, паліцыі прыйшлося прымяніць слёзатачывы газ.

Літва ў гэтым годзе сутыкнулася з вялікім патокам нелегальных мігрантаў, якія ідуць з тэрыторыі Беларусі. З пачатку года на гэтым участку мяжы былі затрыманыя больш за 4 тысячы нелегальных мігрантаў. Гэта ў 50 разоў больш, чым за ўвесь 2020 год (у мінулым годзе быў затрыманы усяго 81 чалавек).

Паток мігрантаў павялічыўся пасля таго, як Аляксандр Лукашэнка заявіў, што з-за еўрапейскі санкцый у беларускіх уладаў няма грошай кантраляваць міграцыйныя патокі. У Літве падазраюць, што беларускія ўлады датычныя да стварэння міграцыйнага крызісу на мяжы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі