Linkin Park прадаюць архіў канцэртных запісаў

Linkin Park дадуць сваім фэнам доступ да архіва канцэртных запісаў гурта, зробленых у перыяд з 2007 па 2009 гады.  У архіў пад назвай "LP Archives: Official Tour Bootlegs" увайшлі матэрыялы без малога сотні канцэртаў. Меламаны змогуць набыць запіс любога канцэрту асобна за 9.99 долараў на сайце Linkin Park. Да таго ж, калі замаўляеш адразу пяць запісаў шосты дастанецца як падарунак. Акрамя таго, удзельнікі фэн-клуба Linkin Park Underground атрымаюць 25%-ную зніжку на "LP Archives".

Паводле словаў бубнача гурта Роба Бурдана (Rob Bourdon), "першапачаткова ідэя была ў тым, каб прыхільнікі мелі магчымасць набыць відэазапіс канцэрту, на якім яны толькі што пабывалі. Гэтая схема ўжо была апрабаваная і атрымала вельмі пазітыўныя водгукі ад прыхільнікаў гурта. А зараз было вырашана, што будзе нават лепш, калі кожны ахвотнік зможа паглядзець любое шоў".

Складанка "LP Archives: Official Tour Bootlegs" будзе прэзентаваная 17 сакавіка.

Варта нагадаць, што нядаўна Linkin Park выпусцілі сацыяльнае відэа на песню "Not Alone", для дабрачыннага зборніку "Download To Donate For Haiti", сродкі ад продажу якога былі накіраваныя ў фонд дапамогі пацярпелым ад землятрусу на Гаіці.

Фота: showclix.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі