Лінда паслухалася прыхільнікаў

Расійская спявачка Лінда перавыдае альбомы свайго ранняга перыяду. У гэты спіс патрапілі «Песни тибетских лам» 94-га года, «Танцы тибетских лам» - 95-га, «Ворона» 1996-га, «Плацента» 99-га, «Эмбрион. Right CD» і «Эмбрион. Wrong CD» 2000 года.

Рашэнне выдаць бэк-каталог было прынятае з-за настойлівых просьбаў фан-клуба спявачкі. Справа ў тым, што пералічаныя альбомы зараз ужо немагчыма знайсці ў продажы.

Банальным перавыданнем падарунак прыхільнікам не абмяжуецца.

Кожны альбом будзе дапоўнены відэакліпамі, знятымі на песні з кожнай пэўнай кружэлкі. Таксама каталог будзе адзначаны выступам Лінды 8 лютага ў маскоўскім клубе «Апельсин».

Праграма канцэрту будзе складацца з самых улюбёных прыхільнікамі песень з гэтых альбомаў і некалькіх песень з апошняга альбома спявачкі «АлеАда».

Фота: www.soundmusic.info

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі