Лідэр The Who напіша мемуары

Лідэр брытанскага гурта The Who Роджэр Долтры напіша мемуары. Музыка заявіў, што адчувае патрэбу распавесці прыхільнікам гісторыю свайго жыцця, паведамляе New Musical Express са спасылкай на Rockradio. "Мне здаецца, што цяпер самы час узяцца за напісанне аўтабіяграфіі. Апісаць усё, што я рабіў у жыцці. Ведаеце, гэта даволі цікава. Успомніць пра ўсе тыя рэчы, якія здараліся са мной: цяпер я вакаліст The Who, але я таксама паспеў пабываць акцёрам, таксама займаўся гадоўляй жывёл і рыбы. Такія вось арэлі і каруселі", - падзяліўся ўспамінамі Долтры.

Лідэр The Who адзначыў, што ён крыху сумняваецца наконт таго, ці зможа задаволіць цікаўнасць чытачоў. "Людзям заўсёды цікава ведаць усялякія непрыстойныя падрабязнасці з чужога жыцця. Я не ўпэўнены, ці гатовы  распавесці пра такія рэчы", - цытуе выданне.

Як хутка Долтры прыступіць да напісання кнігі, не паведамляецца. У цяперашні час музыка гастралюе і прадстаўляе сваю сольную праграму "Use It Or Lose It'". Што датычыцца The Who, то ў лютым гурт выступіць у перапынку фінальнага матчу чэмпіянату ЗША па амерыканскім футболе. Гульня адбудзецца 7 лютага 2010 года ў Фларыдзе.

Фота: www.einslive.de

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі