Лідэр Oasis нацэліўся на пост прэм'ер-міністра

Гітарыст гурта Oasis Ноэль Галахер абвясціў, што ў будучыні абавязкова стане прэм'ер-міністрам Вялікабрытаніі. Паводле словаў музыкі, ён нават распрацаваў пяцігадовы план кіравання краінай.
"Рана або позна сфарміруецца неабходная грамадская думка, якая прывядзе мяне да ўлады, - цытуе словы Галахера Gigwise. – Я прабуду на пасту прэм'ера толькі пяць гадоў, і ўсё гэта скончыцца жаласна, але падчас гэтага мы выдатна павесялімся".

Ноэль Галахер аднойчы ўжо наведваў рэзідэнцыю прэм'ер-міністра Вялікабрытаніі. У 1997 годзе яго прыняў на Даўнінг-стрыт Тоні Блэр, які не хаваў сваіх сімпатый да рок-музыкі.

У складзе Oasis, адной з самых папулярных брытанскіх груп 1990-х гадоў, Ноэль Галахер запісаў сем студыйных альбомаў, апошні з якіх, "Dig Out Your Soul", выйшаў у кастрычніку 2008 года.

Фота: www.palm.rus.newsru.ua

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі