Лідэр Oasis абазваў прыхільнікаў “нахабнымі заразамі”

Лідэр Oasis Ноэль Галахер назваў прыхільнікаў гурта, якія патрабавалі вярнуць ім грошы за няўдалы канцэрт калектыву “нахабнымі заразамі”. Падчас канцэрту 4 чэрвеня ў Манчэстэры узніклі тэхнічныя непаладкі, і Ноэль паабяцаў гледачам вярнуць грошы за канцэрт. Аднак пасля таго, як тэхнікі ліквідавалі непаладкі, канцэрт працягнуўся і музыкі адыгралі запланаваную праграму.

З патрабаваннем вярнуць патрачаную на білет суму да Oasis звярнуліся толькі 20 тысяч чалавек з 70 якія пабывалі на канцэрце. Менавіта іх дзеннямі і абурыўся Галлахер, які ў сваім блогу выказаў сумнеў ў тым, што гледачы так ужо моцна расчараваныя. Музыка піша, што не заўважыў, каб 20 тысяч чалавек узялі і разам сышлі з канцэрту і называе сквапных гледачоў “нахабнымі заразамі”.

lenta.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі