Лідар ДНР паабяцаў “рэжым цішыні” на Данбасе

Пра гэта ён паведаміў на брыфінгу, інфармуе РИА Новости. Паводле Захарчанкі, пасля таго, як “рэжым цішыні” працягнецца пяць дзён, пачнецца адвядзенне артылерыі і цяжкой тэхнікі.

Мэрыя Данецка ў суботу паведаміла, што ў часе абстрэлаў у горадзе ў пятніцу трое мірных жыхароў загінулі, яшчэ чатыры чалавекі былі параненыя. Цяпер у цэнтры Данецку гучаць моцныя выбухі.

За мінулыя суткі баевікі болей за 30 разоў абстралялі пазіцыі ўкраінскіх вайскоўцаў, найбольш жорсткія баі працягваліся ў раёне Шчасця і Дэбальцава ў Луганскай вобласці, перадае УНІАН.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі