Лідар чэмпіянату “Шахцёр” разграміў “Нафтан” — 5:1

Лідар чэмпіянату “Шахцёр” разграміў “Нафтан” — 5:1

Лідар чэмпіянату Беларусі па футоле “Шахцёр” 4 лістапада разграміў “Нафтан” з лікам 5:1. Гульня прайшла ў рамках 28 тура першынства краіны. Цяпер гарнякі замацаваліся на верхнім радку турнірнай табліцы і з высокай доляй верагоднасці там і застануцца. “Нафтан” жа вылятае ў першую лігу — за астатнія два туры ён не набярэ столькі ачкоў, каб трапіць на 14-е месца і застацца ў элітным дывізіёне.

Таксама ў суботу “Нёман” саступіў брэсцкаму “Дынама” — 0:2. Цяпер брэстаўчане займаюць 4-е месца і апераджаюць гродзенцаў на адно ачко. “Крумкачы” мінімальна саступілі “Гомелю” — 0:1.

Раней, 3 лістапада, “Дняпро” перамог “Славію” — 5:3 і мазыране апынуліся на 15-м месцы, у зоне вылету з вышэйшай лігі. “Іслач” у сваю чаргу абыграла “Віцебск” — 2:0, таму змагла выбрацца на 14-е месца.

Сёння, 5 лістапада, згуляюць мінскае “Дынама” і “Слуцк”, “Гарадзея” і “Мінск”. Скончыцца 28 тур матчам “Тарпеда-БелАЗ” — БАТЭ, які пройдзе 6 лістапада.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі