Ліам Галахер разам з музыкамі Oasis стварае новы гурт

Былы вакаліст Oasis Ліам Галахер рассакрэціў некаторыя дэталі свайго новага музычнага праекту, з якім плануе вярнуцца на сцэну ўжо на пачатку наступнага года. Абрысы гэтага праекту падазрона нагадваюць Oasis – у чым можна пераканацца, пры знаёмстве са складам яго ўдзельнікаў.

Як распавёў Ліам у сваім інтэрв'ю адной з італьянскіх радыёстанцый, ён застаўся ў добрых адносінах са сваімі калегамі па Oasis, так што менавіта з імі і плануе рабіць новы праект. «Цяпер мы з хлопцамі абдумваем розныя варыянты, - распавёў Ліам. – Гэта не вяртанне Oasis – з Oasis пакончана. Гэта іншая каманда: усе тыя ж, акрамя Ноэля». Пад тымі ж (хутчэй за ўсё) вакаліст разумее гітарыста/клавішніка Коліна Арчэра, басіста Эндзі Бэла і бубнача Крыса Шэрока.

Нагадаем, што гітарыст і аўтар песень калектыва Ноэль Галлахер пакінуў Oasis у жніўні гэтага года пасля чарговага канфлікту са сваім малодшым братам. Праз паўтары месяцы Ліам пацвердзіў, што Oasis не збіраюцца шукаць новага ўдзельніка, і паставіў кропку ў кар'еры гурта.

«У гэтым няма нічога добрага, але такое жыццё. Ніхто не прымушаў нас да гэтага – так вырашылі мы самі. І думаю, што гэта правільна, - заявіў вакаліст. - У слухачоў будзе шырэйшы выбар – яны змогуць набываць яго (Ноэля) запісы, мае запісы і старыя альбомы Oasis. І усё будуць шчаслівыя. Магчыма, калі-небудзь мы забудзем нашыя сваркі і зноў працягнем працаваць разам – хто ведае?».

Што тычыцца Ноэля Галахера, то яшчэ летам гэтага года музыка паведаміў, што плануе прыступіць да працы над сваім першым сольным альбомам.

Фота: redzeppelin.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі