Легендарны Winamp спыняе існаванне

20 снежня завершыць сваю 15-гадовую гісторыю плэер Winamp. Сайт музычнага прайгравальніка аб'явіў пра спыненне працы.


"Плэеры Winamp Media не будуць больш даступныя да спампоўвання. Калі ласка, спампуйце апошнюю версію да гэтай даты. Дзякуй за падтрымку супольнасці Winamp цягам больш чым 15 гадоў", — паведамляецца на старонцы "Вінампа".


Плэер Winamp быў створаны ў 1997 годзе 18-гадовым хакерам з Арызоны Джасцінам Франкелем. Хлопец напісаў бясплатны МР3-плэер, назваў яго WinАmp. Плэер стаў самай папулярнай альтэрнатывай стандартнаму плэйеру Windows, і тым самым дапамог рэвалюцыі лічбавай музыкі. А Фрэнкель, натуральна, разбагацеў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі