Легенда вяртаецца! (фотарэпартаж)

Гурт, які здолеў пераадолець крызіс ў творчасці і падзенне на самыя нізы гіт-парадаў. Гурт, які змяніў назву і шэраг музыкантаў. Гурт, які зноўку ўрываецца ў музычныя каналы і радыёстанцыі. «Сегодняночью» прэзентавалі ў Мінску загалоўны сінгл з будучага альбому – «Проституция». І адыгралі вельмі шчыры і сапраўдны канцэрт, фотарэпартаж з якога і прапануем вашай увазе. Абаяльны і нязменны вакаліст гурта, Нікіта Казлоў, у самым пачатку канцэрта павітаўся і выказаў упэўненасць, што гэта далёка не апошні візіт «Сегодняночью» у нашу сталіцу. Музыканты ігралі жыва, лёгка і з запалам. Выключны гук, бясконцая энэргія і асабістае абаянне фронтмэна «Сегодняночью» сталі залогам выдатнага настрою ў прыхільнікаў творчасці гурта.





Песні з новага альбому больш электронныя па гучанні, але па-ранейшаму рамантычныя і крыху цынічныя па тэкстах.





Новыя песні музыканты “разбаўлялі” праверанымі часам хітамі “Кофе и сигареты”, “Между роскошью и тоской”, “Не удержаться”, “Герда, Икай”. Удзячная заля адказвала выбухам апладысментаў і авацыямі, энергічнымі танцамі.




Адметнымі для канцэрту «Сегодняночью» па-ранейшаму застаюцца розныя кавер-версіі песень, шматлікія імправізацыі не толькі ў музыке, але і ў тэкстах, драйв і свабода, цікавы і якасны брыт-поп.




Выдатны гук і цікавыя тэксты несумненна даюць гурту «Сегодняночью» другі шанец. Зараз нават самыя скептычна настроеныя могуць сказаць, што «Сегодняночью» вярнуліся на вялікую сцэну. Упэўнена і надоўга.







Фота by Tarantino.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі