Лэдзі Гага запішацца разам з Шэр

Лэдзі Гага збіраецца спець дуэтам з Шэр, паведамляецца на сайце Gigwise.  Выканаўцы пазнаёміліся на цырымоніі ўручэння прэмій MTV VMA 2010, якая адбылася ў Лос-Анжэлесе 12 верасня. Лэдзі Гага, нагадаем, атрымала восем узнагарод, у тым ліку і ў асноўнай намінацыі "Лепшае відэа года". Гэту ўзнагароду ёй уручыла менавіта Шэр.

Па словах біёграфа Шэр Марка Бега, спявачкі адразу ж знайшлі агульную мову, бо іх "аб'ядноўваюць незвычайны падыход да выбару вопраткі, пачуццё гумару ў адносінах да саміх сабе і актыўны ўдзел у барацьбе за правы сэкс-меншасцяў".

Шэр і Лэдзі Гага абмеркавалі магчымасць правядзення сумеснага канцэрту. Яны таксама не выключаюць магчымасць запісу студыйнага матэрыялу.

64-гадовая Шэр за сваю кар'еру паспела выдаць 25 сольных студыйных альбомаў, апошні з іх - "Living Proof" - быў апублікаваны ў 2001 годзе. Зараз спявачка працуе над наступным дыскам, рэліз якога прызначаны на 2011 год.

У дыскаграфіі 24-гадовай Лэдзі Гагі пакуль што адзін альбом, другі мусіць з'явіцца ў хуткім часе.

Фота: my.mail.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі