Led Zeppelin загаварылі загадкамі

Led Zeppelin намякнулі на новы альбом. На сваёй старонцы ў Фэйсбук музыкі апублікавалі загадкавую выяву — белы надпіс “Five” на чорным фоне.  Цікава, што такі ж шрыфт выкарыстоўваўся на вокладцы альбома “цэпелінаў” “Houses Of The Holy” 1973 года. Таму ў аматараў творчасці гурта ўзнікла падазрэнне, што вось-вось Led Zeppelin выдадуць раней анансаваны DVD канцэрта 2007 года на арэне O2. Да таго ж, мэнэджар Джымі Пэйджа Пітэр Мэнш падліў алею ў агонь, напісаўшы ў Твітары, што “ўсё амаль гатова”. А ў нядзелю на Фэйсбуку з’явіўся чарговы запіс ад Led Zeppelin. Гэтым разам слова “Four” напісана іншым шрыфтам. Падобна на адваротны адлік. Магчыма, цягам месяца нас чакае добрая навіна ад легендарнага гурта.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі