Леаніды вяртаюцца да Зямлі

Сезон летніх зарападаў пачынаецца ў Беларусі. Паводле інфармацыі абсерваторыі БДУ, “зорны” перыяд сёння пачне метэорная плынь Персеіды, якая працягнецца да 24 жніўня. Гэта найбольш значны і відовішчны метэорны дождж году. За гадзіну на бясхмарным небе можна ўбачыць да 100 яскравых метэораў, паведамляе БЕЛТА. Ад 21 ліпеня па 30 жніўня назіраецца яшчэ адзін зарапад — дэльта-Акварыды. Ён прынясе на Зямлю да 20 метэораў на гадзіну. Самымі зорнымі будуць ночы 30 ліпеня і 12-13 жніўня. У добрае надвор’е беларусы могуць назіраць успышкі метэарытаў, якія згараюць, нават неўзброеным вокам.

Наступны сезон касмічных дажджоў адкрыецца для жыхароў Беларусі ў кастрычніку, але такога, як у жніўні, не будзе. Увосень можна паназіраць плыні Арыяніды і Леаніды. Зімой, у снежні бачныя будуць Гемініды.