LCD Soundsystem задумаліся над новым альбомам

Стваральнік і ідэйны лідар LCD Soundsystem Джэймс Мэрфі заявіў, што ў гурта «павінен быць яшчэ адзін альбом».  Нагадаем, што дыск «This Is Happening», які выйшаў у траўні гэтага года, раней быў абвешчаны апошнім альбомам калектыву. Па словах Мэрфі, удзельнікі гурта вырашылі спыніць праект з-за «геркулесавых высілкаў, якія даводзіцца прыкладаць для сумеснай працы: бо ўсе жывуць у розных краінах, нават у розных частках свету».

Аднак пасля выхаду «This Is Happening» музыкі гурта працягнулі пісаць музыку для LCD Soundsystem. Такім чынам, смерць гурта фактычна адмяняецца.

Фота: last.fm

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі