Lady Gaga стане парфюмерам

Поп-правакатар Lady Gaga распрацоўвае ўласную лінію духоў.  У гэтым ёй дапаможа сусветна вядомая парфумерная кампанія Coty, якая раней супрацоўнічала з Кайлі Міноўг, Ізабелай Раселіні, Джэніфер Лопэз (Jennifer Lopez), Кейт Мос, Селін Дыён (Celine Dion) і іншымі зоркамі.

Плануецца, што першая парфума лініі Lady Gaga будзе прэзентавана вясной 2012-га года. Духі будуць насіць назву «Monster» - у гонар прыхільнікаў спявачкі, якіх яна называе не інакш, як «маленькія монстры».

Віцэ-прэзідэнт маркетынгавага офіса Coty Стывен Марморыс упэўнены, што парфума Lady Gaga будзе мець велізарны поспех. «Яна – сапраўдны культурны феномен і рэвалюцыянер стылю, - кажа Марморыс. – Што б яна ні рабіла – усё гэта знаходзіць водгук у публікі».

У далейшым Lady Gaga збіраецца запусціць і ўласную лінію адзення. «Я даўно марыла пра гэта, - прызнаецца поп-зорка. – І спадзяюся, што займуся гэтым ужо ў наступным годзе. У мяне велізарная колькасць ідэй – бракуе толькі часу для іх увасаблення!».

Адзначым, што зараз Lady Gaga працуе над другім студыйным альбомам, выдаць які плануе ў канцы гэтага – пачатку наступнага года.

Фота: my.mail.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі