Lady Gaga будуць вывучаць у ВНУ

Lady Gaga стане гераіняй новага навучальнага курсу ва Ўніверсітэце Паўднёвай Караліны.
Факультатыў "Lady Gaga і сацыялогія славы", прысвечаны феномену незвычайнай папулярнасці спявачкі, будзе прапанаваны студэнтам з пачатку наступнага семестра. Ініцыятарам увядзення ў навучальную праграму гэтага курсу стаў прафесар сацыялогіі Мэцью Дэфлем. Ён плануе «разгледзець перадумовы станаўлення поп-ідала» і раскрыць прычыны шалёнага поспеху Lady Gaga.

Па словах Дэфлема, за два гады ён наведаў каля 30 канцэртаў спявачкі ў розных кутках свету – і набраў дастаткова матэрыялу, каб зрабіць нейкія высновы. Зараз прафесар гатовы падзяліцца імі са сваімі студэнтамі.

У той жа час некаторыя калегі Lady Gaga па сцэне спрабуюць растлумачыць яе поспех без усялякіх падказак з боку навукоўцаў. "Усё вельмі проста, - кажа знакаміты шок-рокер Эліс Купер (Alice Cooper), які прызнае сябе вялікім прыхільнікам Гагі. – Яна ўмее спяваць, складаць музыку, грае на некалькіх інструментах. Гэта не пустагаловая прыбраная лялька. Так, яна абуральна скандальная – і гэта галоўнае яе пасланне маладому пакаленню. Можаш шакаваць колькі заўгодна – калі ў цябе ёсць талент, і не мае значэння, як далёка ты заходзіш у гэтым".

Фота: utop.org.ua



Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі