Lady GaGa анансуе "лепшы альбом дзесяцігоддзя"

Прэм'ера новага сінгла поп-дзівы адбудзецца 13 лютага - у дзень правядзення цырымоніі "Грэмі". А выпуск новага студыйнага альбома "Born This Way" прызначаны на 23 траўня 2011 году. Цікава, што дзень правядзення 53-яй цырымоніі ўручэння музычных узнагарод "Грэмі" і выхаду сінгла спявачкі - супадаюць. Лэдзі Гага заяўленая ў шасці намінацыях прэміі, у тым ліку "лепшы поп-альбом", "лепшы альбом" і "лепшае жаночае выкананне". На адным з нядаўніх канцэртаў Лэдзі Гага заявіла, што праца над альбомам падыходзіць да канца і "Ўсе, хто яго пачуе, не будуць расчараваныя". Таксама новую пласцінку Гага называе "лепшым альбомам дзесяцігоддзя", паведамляе сайт OpenMusic. Такое фота Гага дадала да паведамлення пра новы альбом у Твітэры Вядома, што акрамя песні "Born This Way" у альбом увойдуць кампазіцыі "You and I" і "Living on the Radio". Фота: earsucker.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі