Квенцін Таранціна абраў лепшыя фільмы 2009 года

Знакаміты галівудскі рэжысёр Квенцін Таранціна склаў свой спіс лепшых фільмаў 2009 года. У адрозненні ад большасці рэйтынгаў, у спісе Таранціна аказаліся не дзесяць, а толькі восем карцін. Акрамя таго, рэйтынг моцна адрозніваецца ад таго, чаму перавагу аддае шырокая публіка.

Сярод абраных Таранцінам фільмаў, такія не самыя касавыя карціны як "Прыкалісты" рэжысёра Джуда Апатоў, "Ціпа круты ахоўнік" Джодзі Хіла або, напрыклад, фільм "Адукацыя" Лонэ Шерфіга. Таксама ў спіс трапілі і некалькі галівудскіх блок-бастэраў накшталт баявіка "Зорны шлях" або фільма жахаў "Зацягні мяне ў пекла".

Таранціна прызнаўся, што ён проста не глядзеў большасць галівудскіх навінак гэтага года, такіх як фільмы фільм "Аватар" Джэймса Кэмерана, "Мілыя косткі" Пітэра Джэксана, а таксама карціну "Непакорны" Клінта Іствуда. Па словах рэжысёра, верагодна, пасля прагляду гэтых карцін у яго рэйтынгу адбудуцца змены.

Свой новы фільм "Ганебныя вырадкі" Квенцін Таранціна ў рэйтынг не ўключыў па этычных прычынах.

Паводле lenta.ru
Фота: cinemanila.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі