Кустурыца вяртаецца

Эмір Кустурыца вяртаецца. 29 сакавіка ён выступіць са сваім No Smoking Orchestra у мінскім Палацы спорту, паведамляе Белапан. Нагадаем, што Кустурыца з аркестрам ужо выступаў у сталіцы. Упершыню No Smoking Orchestra даў канцэрт у Палацы Рэспублікі ў снежні 2008 году.

А летась сербскі рэжысёр наведваў кінафестываль "Лiстапад", паралельна правёў сустрэчы са студэнтамі Акадэміі мастацтваў і журналістамі.

Кошт квіткоў на канцэрт "Аркестр, які не паліць" складзе ад 110 да 200 тысяч рублёў.

Фота: film.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі