Курт Кабейн стаў новым героем “Guitar Hero”

1 верасня пабачыў свет пяты выпуск папулярнай відэагульні Guitar Hero. Галоўным "Гітарным героем" гэтым разам стаў памерлы франтмен гурта Nirvana Курт Кабейн.
Ён нададзены звышнатуральнымі талентамі і выдае зусім нечаканыя нумары. Рэпертуар камп’ютарнага Кабейна даволі разнастайны — яго можна "папрасіць" сыграць хіты Bon Jovi, Megadeth, Bush і нават рэпераў Public Enemy.

Пры гэтым віртуальны Курт зможа граць на звычайнай правабаковай гітары — нягледзячы на тое, што яго прататып быў леўшуном.

У гульні таксама будуць выкарыстаныя песні Nirvana "Smells Like Teen Spirit" і "Lithium".

@Music

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі