Курс долара спыніўся, курс еўра знізіўся
У чацвер, 8 траўня, на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя таргі.
Па іх выніках курс долара не змяніўся і па-ранейшаму складае рэкордныя 10000 рублёў, курс еўра знізіўся на 10 рублёў — да 13920. Курс расійскага рубля вырас на 3,5 беларускія рублі да 285,5.
Нагадаем, у сераду, 7 траўня, курс долара вырас на 10 рублёў і складаў рэкордныя 10000 рублёў, курс еўра вырас на 30 рублёў — да 13930 (таксама новы рэкорд).
Падрабязней пра курсы валют можна даведацца тут.
Фота — Fotolia