Курдскія баевікі адпусцілі турэцкіх вайскоўцаў

Баевікі Працоўнай партыі Курдыстана сёння раніцай вызвалілі васьмярых турэцкіх вайскоўцаў, якія знаходзіліся ў палоне з 21 кастрычніка.
Плануецца, што салдаты да вечара будуць перапраўленыя ў Турцыю. Пра сваю згоду вызваліць палонных, захопленых падчас узброенага сутыкнення курдскіх сепаратыстаў і турэцкіх вайскоўцаў на мяжы з Іракам, кіраўніцтва ППК абвясціла ў суботу.

Нагадаем, падчас узброеных сутыкненняў на ірака-турэцкай мяжы 20 і 21 кастрычніка былі забітыя 12 турэцкіх салдат, 16 атрымалі раненні.

Яшчэ восем вайскоўцаў, як аб’явілі прадстаўнікі ППК, былі захопленыя ў палон. Аднак афіцыйна ўлады Турцыі не прызналі, што яны апынуліся ў палоне і назвалі іх зніклымі без весткі.

РИА Новости

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі