Купацца ў Беларусі забаронена ў 66 месцах

Купацца ў Беларусі забаронена ў 66 месцах. Больш за палову, а менавіта 34 месцы масавага адпачынку, якія ўвайшлі ў "чорны спіс", прыходзіцца на Мінскую вобласць. Непрыдатныя для купання Смалявіцаке, Валожынскае, Салігорскае і Пятровічскае вадасховішчы, зона адпачынку горада Барысава, шматлікія рэкі, азёры і сажалкі. У Слупках і Стаўбцкоўскім раёне забароненае купацца ў рацэ Нёман. У горадзе Мінску пастановы аб забароне купання і адпачынку вынесеныя ў дачыненні вадасховішча "Цна", пляжаў 6-8 вадасховішчы "Дразды", зоны адпачынку ў раёне пляжаў 6, 8-9 Заслаўскага вадасховішча.

Другое месца па колькасці небяспечных для купання і адпачынку месцаў займае Брэсцкі рэгіён. Поўны спіс месцаў масавага адпачынку, у якіх забаронена купацца, можна знайсці на сайце БЕЛТА.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі