Культавая студыя Abbey Road пойдзе з малатка

Уладальнікі лейбла EMI вырашылі прадаць легендарную студыю, у якой запісваліся класічныя альбомы The Beatles, Pink Floyd і іншых зорак сусветнай музыкі, з-за вялікай колькасці далгоў.  Рэкордынг EMI набыў двухпавярховы будынак па адрасе Abbey Road #3 у 1929 годзе за 100 000 фунтаў стэрлінгаў. Abbey Road Studios стала першай у свеце студыяй гукапісу, пабудаванай па адмысловай замове.

Першым рок-н-рольным трэкам, запісаным на студыі, стала песня Кліфа Рычарда (Cliff Richard) "Move It" (1959). А ўвесь свет даведаўся пра Abbey Road у 1969-м, калі The Beatles зняліся для вокладкі свайго альбома "Abbey Road" на пешаходным пераходзе перад студыяй.

Усе астатнія свае кружэлкі, акрамя "Let It Be", "бітлы" запісалі там жа. Таксама на студыі былі запісаны альбомы "Dark Side of the Moon" Pink Floyd, "Year of the Cat" Эла Сцюарта (Al Stewart), "The Bends" Radiohead, "Be Here Now" Oasis і шматлікія іншыя вядомыя дыскі.

Паводле адзнак экспертаў, зараз продаж студыі можа прынесці EMI больш за 20 мільёнаў долараў.

Фота: pinkfloydz.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі