Крывец, Ліхтаровіч і Чэрнік патрапілі ў стартавы склад БАТЭ

Нагадаем, гульня ў адказ 3-га кваліфікацыйнага раўнда Лігі чэмпіёнаў адбудзецца сёння на “Барысаў-арэне”, пачатак у 20.30. На матч прададзеныя ўсе квіткі. Тэлетрансляцыя гульні запланаваная ў жывым эфіры на тэлеканале “Беларусь-5”. У першым матчы БАТЭ прайграў венгерскаму клубу з лікам 0:1.

БАТЭ выйдзе на поле ў наступным складзе: Чэрнік, Гайдучык, Хагуш, Філіпенка, Младзенавіч, Палякоў, Ліхтаровіч (капітан), А. Валадзько, Крывец, Гардзяйчук, Радзівонаў.

У запасе засталіся Маліньш, Карніцкі, Алексіевіч, Паўлаў, Аляхновіч, М. Валадзько, Сігневіч.

Нагадаем, вопытны Дзмітрый Ліхтаровіч толькі нядаўна залячыў траўму. Сяргей Крывец апошнім часам перастаў трапляць у стартавы склад каманды. Што да Сяргея Чэрніка, дык на яго сумленні пенальці, які ён "зарабіў" у гасцявым матчы.

Здымак з архіву. Фота — bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі