Крымінальная адказнасць не спыняе п'яных кіроўцаў

Увядзенне крымінальнай адказнасці за паўторнае кіраванне аўтамабілям ў нецвярозым стане не прынесла чаканых вынікаў, заявіў міністр унутраных спраў Беларусі Уладзімір Навумаў.

Нягледзячы на такіе жорскія меры, колькасць падобных выпадкаў не паменшылася. Аматараў выпіць не спыняе пагроза адабрання траспартнага сродку. "Забарона не заўсёды мае станоўчы вынік. Неабходна выхоўваць кіроўцаў", - адзначыў міністр.

Разам тым міністр даў зразумець, што можа быць перагледжана забарона на таніраванне аўтамабільных шыбаў.

"Інтэрфакс"