“Крумкачы” сабралі ўжо 6 тысяч долараў

“Крумкачы” сабралі ўжо 6 тысяч долараў

“Крумкачы” сабралі на раніцу 25 жніўня ўжо амаль 12 тысяч рублёў альбо больш за 6 тысяч долараў. Сёння невядомы перавёў футбольнаму клубу 1000 рублёў. Краўдфандынгавая кампанія праходзіць на платформе “Талака”, яна пачалася 23 жніўня. Футбольны клуб падтрымалі больш за 300 чалавек.

Як вядома, ФК “Крумкачы”, прыватны клуб, які не мае дзяржаўнай падтрымкі, апынуўся ў цяжкім фінансавым становішчы. Плануецца сабраць амаль 125 тысяч рублёў, якія пойдуць на арэнду стадыёна, на аплату працы футбалістаў і трэнерскага штаба і іншыя расходы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі