“Красные Звёзды” прэзентавалі “Жiвой” альбом

Альбом “Жiвой” быў запісаны жыўцом на кінастудыі" Беларусьфільм" у 2011 годзе. І як адзначаюць самі “Красные Звёзды”, усе песні на ім аб'яднаныя адной агульнай ідэяй — выключна жывым гукам.

 

У той жа час, альбом азначаны як выключна апісальны, які тычыцца найбольш прыемных момантаў быцця, якія перажывае кожны чалавек: “Самаўсведамлення, Кахання, Радасці, Смерці”.

Прэзентаваўшы “Жiвой”,  “Красные Звёзды” адразу анансуюць наступны, у якім раскрыюць “ідэю раскрыцця розных граняў асобы ў стане распаду на фоне агрэсіўнага ўмяшання знешняго асяроддзя”.

Паслухаць альбом можна тут.

Фота: b2club.ru 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі