“Космас ТБ” прыбраў з сеткі тэлеканал “MTV”

З 1 лістапада тэлеканал “MTV Russia” быў прыбраны з усіх сетак вяшчання кабельнага ды спадарожнікавага тэлебачання кампаніі “Космас ТБ”. Еўрарадыё паспрабавала атрымаць афіцыйны каментар ад кампаніі, аднак высветлілася, што ўсё кіраўніцтва “Космас ТБ” цяпер знаходзіцца ў Маскве.
Аператар “гарачай лініі” “Космас ТБ”: “Гэта было распараджэнне генеральнага дырэктара з мэтай паляпшэння праграмнага пакета. Зроблена гэта было на падставе і глядацкіх водгукаў, і даследаванняў маркетынгавага аддзелу кампаніі”.

Інтарэсы тэлеканала “MTV Russia” у Беларусі прадстаўляе кампанія “MTV Беларусь”. Валік Грышко, генеральны прадзюсер мінскага прадстаўніцтва сусветна вядомай тэлекампаніі, распавёў Еўрарадыё, што рашэнне, на яго думку, не канчатковае:

Валік Грышко: “Рашэнне было прынятае чамусьці ў нядзелю… Мне падаецца, насамрэч, што ўсё вырашыцца. Давайце больш па тэме пагаворым напрыканцы тыдня. Бо цяпер немагчыма сказаць нешта канкрэтнае ні з нашага боку, ні з боку “Космас ТБ”. Яны самі нічога канкрэтнага пакуль нам не паведамілі”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі