Контрнаступленне УСУ працягваецца — 224-я раніца вайны

Контрнаступ УСУ мае поспех адразу на некалькіх кірунках / facebook.com/GeneralStaff.ua
Контрнаступ УСУ мае поспех адразу на некалькіх кірунках / facebook.com/GeneralStaff.ua

Украінскія вайскоўцы працягваюць паспяховае контрнаступленне ў Херсонскай вобласці. Расійскія паблікі пішуць аб новай фазе бітвы за Херсон. Па некаторых ацэнках, наступнымі мэтамі УСУ стане Берыслаў і Новая Кахоўка. Адступленне сваіх войскаў расійскія ваенкоры тлумачаць нізкай шчыльнасцю падраздзяленняў, якія трымалі абарону. Пішуць, што адысці на запасную мяжу было "адзіным выхадам з сітуацы. Гэта дазволіла выратаваць шматлікія жыцця і зберагчы тэхніку".

Расіяне адступаюць і ў Харкаўскай вобласці — "пад флангавымі ўдарамі УСУ вымушаныя адыходзіць ад берага ракі Аскол з участку Баравая — Купянск да невялікага гарадка Сватава і пасёлкам вакол яго".

Аб поспехах украінскіх вайскоўцаў у Херсонскай вобласці, іх прасоўванні ў Харкаўскай і Луганскай абласцях гаворыцца і ў свежай справаздачы амерыканскага Інстытута даследавання вайны (ISW).

Контрнаступление ВСУ продолжается —  224-е утро войны
Карта баёў у Херсонскай вобласці 4 кастрычніка 2022 года / understandingwar.org

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ў традыцыйным вячэрнім звароце распавёў аб вызваленні 8 населеных пунктаў у Херсонскай вобласці. Гэта Любімаўка, Крэшчэнаўка, Залатая Балка, Беляеўка, Украіна, Вялікая і Малая Аляксандраўкі і Давідаў Брод.

"Гэта яшчэ далёка не поўны пералік", — заявіў украінскі прэзідэнт. Зяленскі таксама казаў пра тое, што Крэмль не настроены на перамовы і "робіць усё, каб гэтая вайна магла закончыцца толькі на полі бою".

"На розныя ўкраінскія прапановы спыніць агрэсію і вызваліць нашу тэрыторыю Расія адказвае тэрорам, злачыннай мабілізацыяй і палітычным фарсам. І гэта пагроза для любой дзяржавы ў любой частцы свету. Таму што калі хтосьці адзін спрабуе скрасці тэрыторыю суседняга народа, то і ў некаторых іншых можа з'явіцца аналагічнае жаданне", — адзначыў Зяленскі.

За суткі ад расійскіх удараў пацярпелі аб'екты і мірныя жыхары больш чым у 27 населеных пунктах Украіны, гаворыцца ў ранішняй зводцы Генштаба УСУ. Пацярпелі, у тым ліку, Харкаў, Краматорск, Бахмут, Маёрск, Гуляйполе, Андрэеўка і Белагорка.

Ноччу і раніцай расіяне некалькі разоў атакавалі дронамі-камікадзэ горад Белая Царква ў Кіеўскай вобласці. Пачаліся пажары на аб'ектах інфраструктуры, вядома  прынамсі пра аднаго пацярпелага. Пра гэта распавёў кіраўнік Кіеўскай абласной ваеннай адміністрацыі Аляксей Кулеба. У раёне 4 гадзін Кулеба яшчэ заклікаў жыхароў вобласці заставацца ў хованках: "Небяспека не абмінула. Паветраная трывога па ўсёй вобласці працягваецца".

Пад абстрэлам ноччу быў і Нікапальскі раен Днепрапятроўскай вобласці. Білі "Градамі", адзначыў кіраўнік абласной адміністрацыі Валянцін Разнічэнка. Папярэдне, людзі не пацярпелі. У Нікапалі пашкоджана база адпачынку. У адной з грамад раёна — два дома цалкам знішчаны, яшчэ каля 20 пашкоджаны. Пашкоджанні таксама атрымалі два ліцэя, царква, магазін, газаправод і лініі электраперадач.

Контрнаступление ВСУ продолжается —  224-е утро войны
Наступствы абстрэлу Нікапаальскага раена Днепрапятроўскай вобласці / @dnipropetrovskaODA

Выданне Politico піша са спасылкай на сем неназваных еўрапейскіх дыпламатаў, што амбасадары краін Еўрапейскага Саюзу ўзгаднілі праект восьмага пакета санкцый супраць Расіі. Дасягнута дамоўленасць абмежаваць цэны на продаж расійскай нафты. Рашэння аб канкрэтнай цане пакуль няма, дэталі прапішуць пазней. Падчас абмеркавання, адзначае выданне, Мальта, Грэцыя і Кіпр, чые танкеры перавозяць расійскую нафту, выказалі занепакоенасць. Ім зрабілі некаторыя саступкі.

Украінская кампанія "Энергаатам" шукае магчымасць паўторна запусціць два рэактары Запарожскай АЭС. Аб гэтым кіраўнік "Энергоатома" Пётр Коцін заявіў у інтэрв'ю АР. Нагадаем, апошні рэактар быў спынены ў верасні праз абстрэлы. Па словах Коціна, рэактары могуць быць запушчаныя на працягу некалькіх дзён. Набліжаецца зіма, трэба абараніць ўстаноўкі бяспекі.

"Калі ў вас нізкая тэмпература, усё ўнутры проста замерзне. Абсталяванне бяспекі будзе пашкоджана. Таму вам трэба ацяпленне, і адзінае ацяпленне будзе паступаць ад рэактара, які працуе", — сказаў Коцін. Паводле яго слоў, рашэнне аб запуску рэактараў можа быць прынятае ўжо сёння.

Тым часам у МАГАТЭ распавялі, што гендырэктар ЗАЭС Ігар Мурашоў, якога раней затрымлівалі расійскія вайскоўцы, больш не будзе працаваць на атамнай станцыі. "Спадар Мурашоў цяпер знаходзіцца са сваёй сям'ёй і не будзе працягваць працу на ЗАЭС. Пакуль незразумела, хто яго заменіць", — гаворыцца ў паведамленні агенцтва. Там таксама адзначаецца, што на гэтым тыдні кіраўнік МАГАТЭ Рафаэль Гросі адправіцца ў Кіеў, а потым у Маскву для працягу кансультацый з мэтай "хутчэйшага ўзгаднення і ўкаранення ахоўнай зоны ядзернай бяспекі вакол ЗАЭС".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі