Комікс "Галаварэз" будзе экранізаваны

Кінакампанія Dark Horse Entertainment і Дэвід Фінчэр аб'яднаюцца для пераносу на кінаэкран коміксу "The Goon".  Пра гэта паведамляе The Hollywood Reporter. Галоўным героем коміксу "The Goon" ("Галаварэз"), які быў створаны ў 1999 годзе, з'яўляецца накачаны забіяка, які выдае сябе за ўдзельніка гангстэрскай банды, пакліканы выконваць яе прысуды.

Да таго ж бандыт і яго сябра Фрэнкі, час ад часу вымушаныя ваяваць з прывідамі, зомбі, вар'ятамі-навукоўцамі і іншымі пачварамі.

Дзеянне ў коміксе адбываецца ў 1930-я гады.

Дэвід Фінчэр выступіць прадзюсарам праекту.

Раней паведамлялася, што ён пачаў экранізаваць комікс "Чорная дзіра" ("Black Hole") для кампаній Paramount Pictures і MTV Films. У коміксе распавядалася пра групу тынэйджэраў, якія заразіліся "жучком", заразай, якая перадаецца полавым шляхам.

Фота: comics.ign.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі