Коласаўскі ліцэй адзначае 25-годдзе (відэа)
Унікальная беларуская навучальная ўстанова была заснаваная яшчэ ў савецкія часы.
Унікальная навучальная ўстанова — Беларускі гуманітарны ліцэй імя Якуба Коласа — адзначае 25-я ўгодкі з часу заснавання. У 2003 годзе ліцэй страціў свой афіцыйны статус і нейкі час працаваў падпольна. З 2005 года ліцэй працуе на ўскраіне Мінска і легалізаваўся на базе адной з міжнародных школаў Польшчы.
Навучэнцы ліцэю паспяхова паступалі ў ВНУ ў Беларусі і за яе межамі. Ліцэістамі і выпускнікамі былі рэалізаваныя шэраг музычных і відэапраектаў, адзначае Радыё Свабода.
Прапануем паглядзець дакументальныя фільмы і паслухаць музычныя альбомы з удзелам ліцэістаў.
Фота: svaboda.org