Ко-ко-конкурс: Пачынаем клёвае лета

Еўрарадыё верыць, што нашы слухачы могуць спланаваць выдатны адпачынак, нават калі абставіны прымусяць іх на ўсё лета застацца ў Мінску. Гэта гісторыя акурат пра цябе? Тады падзяліся сваімі планамі і з намі. 


Самыя таленавітыя арганізатары ўласнага адпачынку, якіх абярэ ў жывым эфіры Еўрарадыё арганізатар канцэрта гурта Cicada ў "Камарова-village" змогуць дадаць у to do-ліст яшчэ адно мерапрыемства і адарвацца бясплатна пад Cicada, а таксама беларускія гурты Deep Breath і Lilac і дыджэяў Yarik, Laurel, Nerv, Arsenti Tchouprina і Mihas.
Пішы нам у каменты і не забудзься, калі ласка, пакінуць свой кантактны тэлефон (каментарыі праходзяць прэмадэрацыю, тэлефоны ў адкрытым доступе не з’явяцца). 
Пераможца будзе вызначаны 8 чэрвеня ў 20:30 у жывым эфіры Еўрарадыё.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі