Клуб “Графіці” адзначыць свой юбілей на хутары

26 ліпеня мінскі паб-клуб “Графіці ” адзначыць сваё 10-годдзе зусім не ў Мінску.  Мерапрыемства пад назвай “Пікнік Графіці” пройдзе на хутары Прудовае ў 15 км ад сталіцы. Тых, хто далучыцца да святкавання, чакае канцэрт сяброў паба.

Арганізатары: “На нашым фестывалі будуць выступаць каманды, з якімі мы сябруем: Дзеці Дзяцей, Серебряная Свадьба, Madera Hard Blues, Zombie Zoo і многія іншыя гурты, якія не раз выступалі ў нас, акрамя гурта J:морс, якія будуць у якасці спецыяльнага госця”.

Таксама арганізатары падкрэсліваюць, што гэта мерапрыемства – не фестываль, а перш за ўсё, пікнік, і збіраюцца ўстроіць на ім спецыяльныя зоны для актыўнага адпачынку: гульняў у футбол, валейбол, пейнтбол, бадмінтон і любых іншых. Акрамя таго, наведвальнікаў чакаюць wi-fi-бар, лазня, ёга, шашлыкі, адкрытая відэазала і фота-майстаркласы.

Але ўся гэта раскоша будзе не дармовай – за уваход давядзецца заплаціць ад 15 да 30 тысяч рублёў:

“Уваход будзе платны, але чыста сімвалічны, для таго, каб проста акупіць арганізацыю мерапрыемства” – запэўніў нас адзін з арганізатараў.

А калі ў вас ёсць дзеці не старэйшыя за 10 год, яны могуць трапіць на пікнік бясплатна.

Сайт мерапрыемства таксама паведамляе, што ежу, алкаголь, наркотыкі і зброю прывозіць з сабой катэгарычна забаронена.

Фота: prudovoe.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі