Klaxons выпусцяць EP сяміхвілінных вальсаў

Гурт Klaxons плануе выпусціць асобным рэлізам песні, якія не ўлезлі ў іх новы альбом "Surfing The Void", паведамляе New Musical Express. Па словах музыкаў, падчас працы ў студыі яны падрыхтавалі такую колькасць матэрыялу, што не змаглі змясціць яго на адным дыску, а выкінуць рэшткі рука не паднялася.

Для таго, каб апублікаваць пакінутыя песні, музыкі абралі форму міні-альбома. Па словах музыкаў, гэтыя кампазіцыі не падобныя на матэрыял асноўнага дыска. "Яны больш задуменныя, пагружаныя ў сябе - з нейкім фолкавым адценнем".

Да таго ж, яны больш павольныя, месцамі нават вальсавага характару. Гэтакія маленькія сяміхвілінныя вальсы".

Пакуль жа гэты праект застаецца на стадыі распрацоўкі, бо музыкі заняты раскруткай поўофарматнага альбома "Surfing The Void", рэліз якога прзначаны на 23 жніўня.

Фота: bbc.co.uk

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі