Кіяну Рыўз сыграе «Каўбоя Бібопа»?

Кінакампанія 20th Century Fox, паводле папярэдніх дадзеных, запрасіла Кіяна Рыўза на ролю Спайка Шпігеля, галоўнага героя анімэ «Cowboy Bebop» («Каўбой Бібоп»), на аснове якога здымуць аднайменны паўнаметражны фільм. Па чутках, перамовы з Рыўзам студыя пачала яшчэ 8 месяцаў таму, але кантракт з акцёрам дагэтуль не падпісаны. Таксама пакуль не названыя рэжысёр і сцэнарыст карціны. Над праектам нібыта зараз працуе толькі прадзюсар Эрвін Стоф, які раней працаваў над фільмамі «Я — легенда», «Каралі вуліц» і рымейкам фільма «Дзень, калі Зямля замерла», у якім галоўную ролю таксама сыграў Кіяну Рыўз, паведамляе Lenta.ru.

26-серыйнае анімэ «Каўбой Бібоп» Сін'ітціра Ватанабэ, выпушчанае ў 1998 годзе ў Японіі, распавядае пра чатырох паляўнічых за галовамі, якія падарожнічаюць па космасе на караблі «Бібоп» у пошуках злачынцаў. Дзеянне анімэ адбываецца ў 2071 годзе. У 2002 годзе на аснове серыяла быў зняты паўнаметражны мультфільм «Каўбой Бібоп». А у 2005 годзе паводле матываў анімэ была распрацаваная відэагульня «Cowboy Bebop: Tsuioku no Yakyoku» для PS2, выкананая ў жанры прыгодніцкага экшна.

Фота: www.keanu.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі