Кіт Рычардс стаў несмяротным!

Гітарыст брытанскага гурта The Rolling Stones Кіт Рычардс прызнаны несмяротным рокерам, паведамляе Undercover. Музыка ўзнагароджаны прэміяй Scream Awards амерыканскага тэлеканала Spike, цырымонія ўручэння якой адбылася днямі ў Лос-Анджэлеле.

65-гадовы Рычардс атрымаў узнагароду з рук свайго сябра і калегі па фільму “Піраты Карыбскага мора-3” Джоні Дэпа. Кіт заўважыў, што яму падабаецца такі тытул. “Памятаю, некалі я быў прызнаны жывой легендай, і гэта было зусім не дрэнна. Але стаць несмяротным – гэта значна лепш!” — заявіў рок-музыка.

Узнагароды Scream Awards уручаюцца з 2006-га года. Яны прызваныя адзначаць дасягненні спецыялістаў, якія працуюць у сферы кіно, музыкі, літаратуры і тэлебачання. У мінулыя гады ўзнагародамі “Жывы рокер” былі адзначаныя Эліс Купер і Озі Озбарн.

Нагадаем, што Кіт Рычардс грае ў гурце The Rolling Stones 47 гадоў. У складзе “ролінгаў” ён запісаў 25 студыйных і 10 канцэртных альбомаў. Таксама выдаў 3 сольныя плыты.

Фота: www.maximum.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі