Кіт Рычардс стане героем двух кніг

Гітарыст The Rolling Stones Кіт Рычардс стане персанажам адразу двух кніг, паведамляе ContactMusic. Аўтары твораў сцвярджаюць, што на напісанне кніг іх натхніла рэпутацыя былога наркамана і алкаголіка Рычардса. У кнігу "What Would Keith Richards Do?" ("Што зрабіў бы Кіт Рычардс?") Джэсікі Пэлінгтан Уэст (Jessica Pallington West), выхад якой запланаваны на 9 траўня 2009 года, увайшлі найболей папулярныя цытаты музыкі, вядомага сваім пачуццём гумару.

Назва твора Марка Блэйка (Mark Blake) "Stone Me" (слэнгавая гульня слоў з некалькімі варыянтамі, адзін з якіх прыблізна гучаў бы як "Накуры мяне"), паводле слоў самога аўтара, адлюстроўвае захапленне Рычардса марыхуанай. З'яўленне кнігі ў продажы ізноў прызначанае на травень.

Нагадаем, што сам музыка таксама плануе напісаць кнігу. Пра намер Рычардса выдаць аўтабіяграфію заявіў прадстаўнік гітарыста Бярнард Догерці.

Фота: www.newsland.ru