Кіраўнік МЗС Германіі: Лукашэнка адхіліў усе прапановы аб дыялогу

Кіраўнік МЗС Германіі: Лукашэнка адхіліў усе прапановы аб дыялогу

Аляксандр Лукашэнка адхіліў усе прапановы дыялогу і робіць стаўку на гвалт. ЕС павінен адказаць на гэта, заявіў кіраўнік МЗС Германіі Хайка Маас на агульнапалітычных дэбатах Генеральнай Асамблеі ААН.

"Мы неаднаразова заклікалі Лукашэнку падтрымаць нацыянальны дыялог пры пасярэдніцтве АБСЕ. Аднак ён адхіліў усе прапановы і працягвае ісці па шляху гвалту і падаўлення [пратэстаў]", — перадае ТАСС словы кіраўніка нямецкай дыпламатыі. 

На думку Мааса, дзеянні Лукашэнкі павінныя мець наступствы, калі міжнародная супольнасць сур'ёзна ставіцца да каштоўнасцяў і міжнародных пагадненняў. 

Агульнапалітычныя дэбаты праходзяць на Генасамблеі ААН з 22 да 29 верасня ў фармаце загадзя запісаных відэавыступаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі