Kings Of Leon запісаліся ў хэдлайнеры Roskilde

У музыкаў з'явіцца магчымасць прадставіць еўрапейскай публіцы свой новы альбом “Come Around Sundown”, выдадзены ў кастрычніку 2010-га.

Kings Of Leon ужо выступалі на Roskilde Festival у 2004-м і 2008-м гадах. У кастрычніку каманда была прызнаная самым пажаданым госцем Roskilde-2011 па выніках галасавання, праведзенага на старонцы фэста.

У наступным годзе Roskilde Festival пройдзе з 30 чэрвеня па 3 ліпеня. Склад удзельнікаў імпрэзы пакуль не называецца: разам з Kings Of Leon на сёння пацверджаны толькі ўдзел Iron Maiden. Квіткі на фэст ужо з'явіліся ў продажы – абанемент на ўсе чатыры дні Roskilde Festival каштуе 200 еўра.

Фота: www.billboard.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі