Kings Of Leon выдадуць альбом у гэтым годзе
Амерыканскія рокеры Kings Of Leon распачалі запіс новага альбома, паслядоўніка “Only By The Night” 2008-га года. Студыйныя сесіі стартавалі 5 красавіка ў адной са студый Нэшвіля, пра
што рапартаваў на сайце гурта бубнач Натал Фолаўіл.
Паводле словаў музыкаў, у іх гатовыя чарнавікі 10 новых кампазіцый. Яшчэ некалькі песень – у тым ліку “The Devil's Song” і “Lucifer” – Kings Of Leon ужо стала выконвалі падчас сваіх нядаўніх гастроляў у падтрымку “Only By The Night”.
Нейкай сур'ёзнай змены саўнда рокеры не плануюць.
Нагадаем, што Kings Of Leon з'яўляюцца ўладальнікамі прэміі “Грэмі” і звання “Лепшага гурта 2009 года” па версіі Brit Awards. Калі нічога не здарыцца нічога непрадбачанага, новая кружэлка Kings Of Leon будзе прадстаўлена публіцы яшчэ да канца гэтага года.
Фота: zvezdi.ru