Kings Of Leon ставяць рэкорд за рэкордам

Новы дыск Kings Of Leon «Come Around Sundown», які быў выдадзены 18 кастрычніка, адразу атрымаў статус «плацінавага» і ўзначаліў чатыры нацыянальныя хіт-парады - брытанскі, бельгійскі, ірландскі і аўстралійскі.  Акрамя таго, у Вялікабрытаніі чацвёрты студыйны альбом амерыканскіх рокераў разышоўся стартавым накладам у 183 тысячы асобнікаў, а гэта рэкордная колькасць за гэты год. У дадатак, «Come Around Sundown» апынуўся абсалютным лідарам па выніках лічбавых продажаў: за тыдзень брытанскія меламаны набылі 49 тысяч мп3 копій альбома. Такога ў гісторыі лічбавай дыстрыбуцыі ў гэтай краіне яшчэ не назіралася.

«Come Around Sundown» стаў ужо трэцім альбомам №1 Kings Of Leon у брытанскім хіт-парадзе. А вось на радзіме амерыканскія музыкі пакуль не могуць пахваліцца падобным поспехам: найвышэйшым іх дасягненнем на сёння з'яўляецца 4-е месца альбома «Onlу By The Night» у хіт-парадзе Billboard у 2008-м годзе. Але ўсё можа змяніцца, бо вынікі продажу «Come Around Sundown» на тэрыторыі ЗША будуць абвешчаныя бліжэй да канца тыдня…

Фота: zvezdi.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі