Kings of Leon рыхтуюць свой першы канцэртны DVD

Амерыканскія рокеры Kings of Leon рыхтуюць першы ў сваёй кар’еры канцэртны DVD. Відэапраграма пад назвай “Kings Of Leon: Live At The O2 London, England” будзе прадстаўлена меламанам 9-га лістапада. Мяркуючы па назве, асновай DVD стаў запіс выступу Kings of Leon у лонданскай зале O2 Arena летам 2009-га года.

Канцэрт адбыўся ў межах еўрапейскага тура музыкаў у падтрымку іх студыйнага альбома “Only By The Night” (2008).

 Нагадаем, што цяпер Kings of Leon працуюць над новым альбомам, які павінен з’явіцца ў наступным годзе.

Фота: open.az

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі