Kings of Leon анансуюць новы сінгл і пласцінку

17 ліпеня Kings of Leon выпускаюць “Supersoaker” — першы сінгл са свайго шостага студыйнага альбома. Сінгл выйдзе на iTunes, Amazon і на іншых сеткавых пляцоўках.

22 ліпеня кампазіцыя прагучыць у эфіры папулярнай тэлеперадачы “Late Night With Jimmy Fallon”. Аднак гурт ўжо паспеў выканаць “Supersoaker” на адным з апошніх канцэртаў. Сама пласцінка, якая атрымала назву “Mechanical Bull” убачыць свет 24 верасня.

Фота: treeswingers.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі